Лоеў. Свята-Троіцкі сабор
2006.07
Гістарычны агляд:

Пабудаваны ў 1990 г. з цэглы.

   Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, над фасадам якога надбудавана 4-гранная шатровая званіца з макаўкай. У алтарнай частцы далучаны бакавыя прыдзелы. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завершана цыбулепадобнай галоўкай, дахі прытвораў і апсіды — макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.