Букча. Уваскрасенская царква
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:
Першае згадванне пра храм было складзена ў 1745 г. З 1766 г. – па 1785 г. на прыходзе служыў уніяцкі святар Адам Малеевіч. На 1777 г. усё начынне было алавяным і вельмі даўнім, акрамя латуневага кадзіла. Званіца была вельмі трухлявая, на ёй мелася 4 званы. У 1795 г. прыход с. Букча далучыўся з уніі да Праваслаўнай Царквы. Да 1816 г. храм быў адрамантаваны, хоць унутры не быў упрыгожаны. У 1943 г. царква была спалена фашысцкімі захопнікамі. 4 жніўня 1999 г. Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам зарэгістраваны Статут Васкрасенскага прыходу ў в. Букча Лельчыцкага раёна. З 2001 г. вядзецца будаўніцтва новага драўлянага храма на сродкі клірыка Гарадзенскай епархіі протаіерэя Ўладзіміра Дораш, выхадца з в. Букча. У паселішчы 95% жыхароў пенсійнага ўзросту. Інфармацыя з сайту Тураўскай епархіі (http://www.turov.by/eparhia/temples/62)