Вялікая Слабада. Уваскрасенская царква
2007.05
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў канцы 20 ст. з дрэва. Вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва 19 ст. Прамавугольны зруб пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Да фасада далучаны прытвор, над Якім надбудавана 4-гранная шатровая званіца з макаўкай. З тыльнага боку далучана апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі са скошанымі вугламі аконнымі праёмамі. Уваход накрыты 2-схільным казырком.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 99.