Дзісна . Уваскрасенская царква
2005.08
Гістарычны агляд:

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць кубападобны цэнтральны аб'ём, да якога праз трапезную далучана высокая 3-ярусная 8-гранная званіца, надбудаваная над прытворам. Над цэнтральным аб'ёмам узведзены магутны 8-гранны светлавы барабан пад паўсферычным купалам з макаўкай, над званіцай — цыбулепадобны купал. Уваход аформлены нізкім прытворам пад 2-схільным пакрыццём. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, круглымі люкарнамі.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)