Крычаў . Уваскрасенская царква
2015.10 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На вул. Леніна. Пабудавана ў 1-й палавіне 19 ст. з цэглы. У 1950-я гг. перабудавана пад кінатэатр, вернута вернікам і адноўлена ў 1990-я гг. Вырашана асіметрычным прамавугольным аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Сакральную прыналежнасць будынка адзначаюць 2 цыбулепадобныя купалы на 8-гранных барабанах над фасадамі і па цэнтры даху, макаўка над алтарнай часткай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)