Кавалі. Успенская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1748 г. з дрэва. Рэканструявана ў канцы 19 ст. Асобна пастаўлена зрубная званіца з шатровым дахам над адкрытым каркасам 2-га яруса.

   Храм крыжовы ў плане: асноўны аб'ём з 5-гранай апсідай і бакавымі прамавугольнымі ў плане крыламі трансепта. Зруб завершаны агульным 2-схільным дахам і гарызантальна ашаляваны, сцены расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмам. Над будынкам невялікая цыбулепадобная галоўка на 8-гранным барабане. У выніку рэканструкцыі галоўны фасад атрымаў 2 чацверыковыя вежы па баках уваходнага партала. У інтэр'еры вылучаецца сяродкрыжжа, вычленанае фігурнымі аркамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.