Ліпляны. Успенская царква
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:
У в.Ліпляны будаўніцтва храма пачалося яшчэ напачатку 90-х гадоў 20-га стагоддзя па рашэнні сходу мясцовага калгасу. Былі выведзены сцены, часткова накрыты дах. Але ў 1993 годзе з-за недахопу сродкаў будаўніцтва было замарожана. Новы Статут прыходу Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам быў зарэгістраваны 23 студзеня 2009 года. Ідуць аднаўленчыя працы. У намоленым, найпрыгажэйшым месцы ў цэнтры в.Ліпляны Лельчыцкага раёна адраджаецца царква Ўспення Прасвятой Багародзіцы. Храм упершыню згадваецца ў летапісах у 1511 годзе. Шмат гадоў царква служыла для вернікаў месцам духоўнага адраджэння, але ў гады Вялікай Айчыннай вайны яна была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад некалі прыгожага драўлянага храма засталося адно папялішча. І вось праз 60 гадоў вернікі пачалі адраджаць свой храм. Будаўніцтва вядзецца за кошт дабравольных ахвяраванняў. Інфармацыя з сайту Тураўскай епархіі (http://www.turov.by/eparhia/temples/63)