Мокрае . Успенская царква
2006.10
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы

   У цэнтры вёскі.

   Пабудавана ў 1992 — 94 гг. Вырашана 3-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прамавугольныя ў плане прытвор і маллітоўная зала, 5-гранная апсіда. У сілуэце пануюць драўляныя 8-гранныя шатровая званіца з макаўкай над прытворам і светлавы барабан над 2-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб'ёму. Тры ўваходы адзначаны 4-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4