Плябань. Успенская царква
2006.07
Апісанне:

 

   На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 18 ст. з цэглы як касцёл, закрыты і перададзены пад царкву ў 1872 г. Пасля Вялікай Айчынай вайны знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане. Рэстаўрыраваны ў канцы 20 — пачатку 21 ст.

   Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Прамавугольны ў плане будынак пад высокім 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры 8-гранным шатровым барабанам. Па фронце галоўнага фасада да яго дабудавана прамавугольнае ў плане 1-павярховае крыло плябаніі пад 2-схільным дахам, таксама завершаным 8-гранным барабанам. Плоскасны 2-ярусны галоўны фасад раскрапаваны магутнымі пілястрамі на 3 пласлы. Верхні ярус — шчыт з пакатымі бакавымі гранямі і трохвугольным франтонам у завяршэнні. Трохвугольнымі шчытамі завершаны тыльны алтарны фасад і тарцовы фасад бакавога крыла. Бакавыя сцены рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і вялікімі пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны прафіляваным карнізам, які вылучае высокую цокальную частку. Зала храма перакрыта плоскай драўлянай столлю Побач з храмам пастаўлена 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4