Рабунь. Успенская царква
2008.05 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы

   На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1862 г. з бутавага каменю і цэглы.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прытвора, малітоўнай залы, 5-граннай апсіды.

 Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай. На фоне бутавай муроўкі вылучаны атынкаваныя вуглавыя лапаткі, аркатурны фрыз, ліштвы арачных аконных і трапецападобнага ўваходнага праёмаў. Унутры ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор і апсіда.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4