Сухары. Успенская царква
2006.09
Гістарычны агляд:

Царква з гонар Успення Прасвятой Багародзіцы

   На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы на месцы храма, які згадваецца ў 1789 г.

   Помнік архітэктуры стылізаванага рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую падоўжна-восевую планіровачную кампазіцыю фарміруюць прытвор-трапезная, кубападобная 2-ярусная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда. Сяродкрыжжа завершанана светлавым барабанам-чацверыком, над пакатым шатровым дахам якога цыбулепадпбная галоўка на барабане. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і вокнамі-трыфорыумамі ў пластычных ліштвах у барабане, апяразаны прафіляванымі карнізамі. У інтэр'еры пануе 2-светлавая прастора сяродкрыжжа.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4