Тэўлі. Успенская царква
2010.04 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Тэвельская Успенская царква, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1872 годзе ў в. Тэўлі (Кобрынскі раён) з цэглы. Аднанефавы храм з 2-яруснай званіцай над прытворам. Асноўны аб’ём накрыты 4-схільным дахам з галоўкай. Паўцыркульныя вокны аздоблены ліштвамі. Па перыметры сцен праходзіць пояс з сухарыкамі. Галоўны і два бакавыя ўваходы абрамляюць дэкаратыўныя арачкі з франтонамі. Царква дзейнічае.

“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 470.

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1874 г. з цэглы паводле праекта архітэктара Міхалоўскага'.

   Помнік архітэктуры сіналальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Асноўны кубападобны аб'ём пад пакатым 4-схільным дахам завершаны цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Па падоўжнай восі далучаецца паўкруглая апсіда з рызніцай і трапезнай з прытворам-званіцай (2 васьмерыкі на чацверыку) з шатровым завяршэннем і макаўкай. Архітэктурная выразнасць кампазіцыі дасягаецца ігрой рознавялікіх і разнастайных па форме аб'ёмаў і дахаў. Галоўны і бакавыя арачныя ўваходы аформлены пластычнымі парталамі, арачныя аконныя праёмы — ліштвамі. Геаметрычныя плоскасці фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і фрызам з парэбрыкам. Абраз 2-й палавіны 19 ст. «Ражджаство Хрыстова», разныя царскія вароты.

 ' НГАБ ў г. Гродна, ф. «№, воп.1, спр.21; ф. 97. воп. 1, спр.312, арк 226 — 227; ф. 849, воп.1, спр.25.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4