Хатынічы. Успенская царква
2005.07
Гістарычны агляд:

Пабудавана на месцы драўлянага храма 1868 года.

Калі дакладна была пабудавана першая царква ў вёсцы Хатынічы невядома. Але першыя звесткі аб драўляным храме ў гонар Святога Архангела Міхаіла ў гэтай вёсцы датуюцца XVIII стагоддзем. Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства, была вырашана прамавугольным у плане зрубам пад вальмавым гонтавым дахам, які па цэнтры быў завершаны шатровым чацвёрыкам і крыжамі па краях вільчыка. Вертыкальна ашаляваныя сцены чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Адпаведна Ведамасці аб прыходскай Хатыніцкай Свята-Міхайлаўскай царкве за 1865 год: будынкам драўляная, з такой жа званіцаю, дастаткова трывалая. Пасад у ёй адзін у імя святога Міхаіла. Начыненнем патрэбным рэшткавая. Царква гэтая па ліку прыхаджан к ёй прыпісаных адносіцца к пятаму класу. Прычта пры ёй па штату зацверджанага Мінскай духоўнай кансісторыяй ад 4 красавіка 1842 года – святар, дз’ячок, панамар і прасфірня.

http://www.gants-region.info/publ/vitalij_gerasimenja/khryscijanskija_svjatyni_gancawshchyny/chastka_sjomaja_khatynichy_razdzjalavichy_borki/13-1-0-125

Апісанне:

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1992 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1868 г. Вырашана па кампазіцыі прамавугольнага храма ў стылізаваных формах рэтраспектыўна-рускага стылю. Яе фарміруюць прамавугольныя ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, цэнтрычная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, прамавугольная апсіда. Над пакатым 4-схільным дахам цэнтральнага аб'ёму і шатром 8-граннай званіцы ўзведзены цыбулепадобныя галоўкі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4