Чарацянка. Успенская царква
2007.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы

   На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1865 — 68 гг. з цэглы.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае традыцыйную 4- часткавую крыжова-купальную кампазіцыю з 3-яруснай 4-граннай званіцай на фасадзе прамавугольнай апсіды з тыльнага боку. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі, круглымі разеткамі, крапаванымі панэлямі вуглавымі лапаткамі, аркатурнымі фрызамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4