Валожын . Ушэсцеўская капліца
2005.10
Гістарычны агляд:

Капліца ў гонар Узнясення Гасподняга

Размешчана на пагорку ў цэнтры могілак, справа пры ўезде ў горад з боку Мінска. Пабудавана ў 1850 г. з цэглы.

Храм вырашаны ў спрошчаных формах у выглядзе кампактнага прамавугольнага ў плане аб'ёму пад вальмавым дахам, завершаным над апсідай цыбулепадобным купалам на драўляным 8-гранным барабане. Па цэнтры франтальнага фасада выступае 2-ярусная 4-гранная званіца (вуглы скруглены), шацёр якой завершаны макаўкай; па восі сіметрыі высокі ўваходны прамавугольны партал, над якім рэльефны крыж і квадратная ніша. Бакавыя фасады па восі сіметрыі расчлянёны арачнымі вокнамі-трыфорыумамі. Рудзіментам стылю барока з'яўляюцца валютныя заплечнікі па баках званіцы.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.