Агароднікі. Ушэсцеўская царква
2008.11
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Узнясення Гасподняга

Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.

Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнага дойлідства 2-й палавіны 19- пачатку 20 ст.

Падоўжна-восевую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца, кубападобная малітоўная зала, апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 2-яруснай 4-граннай званіцы з макаўкай, 8-грнны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай над шатровым дахам малітоўнай залы, макаўка над апсідай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі розных памераў аконнымі прёмамі і нішамі з рэльефнымі крыжамі ў прасценках. Уваход аформлены арачным ганкам-рундуком пад 2-схільным  пакрыццём.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.