Калодзішчы  . Ушэсцеўская царква
2005.10
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы і дрэва. Складаецца з прамавугольнага ў плане зруба пад 2-схільным дахам і мураваных аб'ёмаў прытвора і трапезнай з боку франтальнага фасада, завершаных кілепадобнымі закамарамі і цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.