Капыль. Ушэсцеўская царква
2008.08
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1866 г. з бутавага каменю і цэглы на ўрадавыя сродкі (14 тыс. рублёў) . У савецкі час выкарыстоўвалася пад музей.

   Помнік архітэктуры эклектыкі. Вырашана цэнтрычным крыжовым аб'ёмам, сярод аднолькавых крылаў якога вылучаецца 3-гранная апсіда. У сілуэце дамінуе цэнтральны 8-гранны аб'ём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы дэкору: вуглавыя лапаткі, парталы 3 лучковых уваходаў, ліштвы арачных аконных праёмаў. Над парталам галоўнага ўвахода стральчатая гатычная арка.

   У інтэр'еры ў цэнтральную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор, бакавыя прыдзелы і акруглая, перакрытая конхай апсіда.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.