Ляхавічы. Ушэсцеўская царква
2010.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1818 г. з дрэва'. Да 1990-х не дзейнічала.

Помнік народнага дойлідства. Вырашана 8-гранным аб'ёмам, да якога далучаны 5-гранная апсіда з бакавой рызніцай і квадратны прытвор. Агульны гонтавы дах завершаны па цэнтры 8-гранным барабанам з цыбулеападобнай галоўкай. Вертыкальныя ашаляваныя сцены апяразаны прафіляваным карнізам і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Зала перакрыта драўляным самкнутым скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гг.

Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед / А. М. Кулагін. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.”ім. П. Броўкі, 2007. – C. 240.