Моладава. Ушэсцеўская царква
2016.08 Фота: Фёдарава Т.
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва як уніяцкая, перабудавана ў сярэдзене 19 ст. У 1894 г. на будаўніцтва храма была выдзелена сума ў 3000 руб. па духоўным завяшчанні П.І.Медынцавай. Першапачатковы храм адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1864 г. Адрэстаўрыравана прыхаджанамі ў 1990 г.

Помнік народнага дойлідства. Асноўны прамавугольны зруб і 5-гранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі накрыты агульным гонтавым дахам з застрэшкамі ў месцы злучэння аб'ёмаў і цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да галоўнага фасада ў 19 ст. дабудавана 2-ярусная васьмерыковая шатровая званіца. На фоне вертыкальнай шалёўкі сцяны вылучаюцца стральчатыя аконныя праёмы ў разных ліштвах.

Апсіду вылучае драўляны іканастас 19 ст. Абразы 19 ст.: «Архангел Міхаіл», «Феадосій Цудатворац», «Хрыстос Пантакратар», «Архангел Гаўрыіл», «Маці Божая з дзіцем», «Маці Божая Чантахоўская», «Саваоф».

На званіцы знаходзіцца падпісны медны звон 1583 г., адліты ў г. Коўна майстрам Марцінам Гофманам за кошт мсціслаўскага кашталяна Сымона Война — уладальніка Моладаўскага маёнтка (на звон нанесены герб Войнаў) . Быў перанесены з папярэдняй царквы.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)