Расоны . Ушэсцеўская царква
2005.07
Гістарычны агляд:

На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1879 г. з бутавага каменю. Адрэстаўрыравана ў 1990-я гг.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пакаты 4-схільны дах асноўнага кубападобнага абўёму храма завершаны 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкм на 8-гранных шыйках). Па кананічна арыентаванай з заходу на ўсход планіровачнай восі да храма далучаецца завершаная галоўкай званіца з бакавымі прыбудовамі панамарскай і прасвірні і паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны ўваход вырашаны прысадзістай навіссю-рундуком на 2 прысценках калонах (характэрны атрыбут маскоўскіх храмаў 17 ст.). Высокія арачныя аконныя праёмы апяразаны цаглянымі кілепадобнымі ліштвамі. Храм прываблівае насычанай паліхромнай — спалучэннем чырвонай цэглы архітэктурнага дэкору з бутавай муроўкай сцен, серабрыста-бляшанага даху з белымі барабанамі купалоў.

 

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4