Чавусы. Ушэсцеўская царква
2006.09
Гістарычны агляд:

На вул. Горкага. Пабудавана ў 1990 г. з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад паўвальмавым дахам, завершаным над фасадам 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцай з макаўкай, над алтарнай часткай — цыліндрычным барабанам з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Да фасада далучаны нізкі прытвор пад 2-схільным пакрыццём, завершаным макаўкай.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)