- Гістарычны агляд:
Свята-Міхайлаўская царква г. Скідзеля была пабудавана ў 1851 г. Знаходзіцца на тэрыторыі могілак. Першапачаткова храм быў драўляным, але ў канцы ХХ ст. царкву перабудавалі. Плошча храма была павялічана, а сцены царквы абкладзены цэглай. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, з драўлянай васьміграннай шатровай званіцай з купалам. Над сярэдняй часткай храма ўзвышаецца васьмігранны барабан, увянчаны купалам. Фасады храма падзяляюцца арачнымі вокнамі і нішамі з крыжамі.
(Храм Архангела Михаила [Электронны рэсурс] // Гроденская епархия Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата. – Рэжым доступу: https://orthos.org/khramy/kartochki-khramov/khram-arkhangela-mikhaila/. – Дата доступу : 07.07.2024.)
- Адрас
- 231761 Гродзенская Вобласць, Гродзенскі раён, г. Скідзель, зав. Усходні д.3
- Тэлефон
- +375 29 324-14-42 а. Сергій
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Скідзельскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны





2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.