- Гістарычны агляд:
Зэльвенская Троіцкая царква, помнік архітэктуры з элементамі архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 19 стагоддзі з цэглы (на фундаменце драўлянай царквы 1443 года) у г. п. Зэльва (Зэльвенскі раён). Царква аднанефавая, з прамавугольным у плане асноўным аб’ёмам, квадратнай званіцай і паўкруглай апсідай. Дах двухсхільны. Пад ім па перыметры праходзіць карніз. Аконныя праёмы прамавугольныя. Званіца невысокая, двух’ярусная, з паўцыркульнымі вокнамі і шатровым дахам, над якім узвышаецца невялікі купал на круглым барабане. Унутраная планіроўка амаль поўнасцю зменена. Над уваходам размешчаны хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геаметрычным арнаментам. Алтарная частка вылучана 2 выступамі-пілонамі ў форме порцікаў на 3 калонах. Столь плоская, падшыўная. Царква дзейніцае.
(Архітэктура Беларусі : Энцыкл.давед. / Беларус.Энцыкл. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.” ім. П.Броўкі, 1993. – С. 224.)
Інфармацыя падрыхтавана: Чувак А.А.
- Адрас
- 231952 Гродзенская вобласць, Зэльвянскі раён, в. Дзярэчын
- Тэлефон
- +375 29 588-28-41 а. Мікалай, +375 29 686-31-69 а. Дзімітрый
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Зэльвянскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 19
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19

















2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.