Дзятлава. Храм Праабражэння Гасподняга
2007.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга

У цэнтры горада. Пабудавана ў 20 ст. з дрэва.

Храм пабудаваны ў традыцыях народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным, працяглым па падоўжнай восі зрубам з 5-граннай апсідай і нізкімі па абодва яе бакі рызніцамі. Накрыта 2-схільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай і косымі застрэшкамі над рызніцамі. Па цэнтры даху ўрэзаны 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі з фігурнымі пераплётамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Па цокальнай і фрызавай частках сцены апяразаны вертыкальна дэкаратыўнай шалёўкай.

(Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед. / А. М. Кулагін. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.”ім. П. Броўкі, 2007. – C. 148.)

* * *

Храм Праабражэння Гасподняга г. Дзятлава. Першы храм у г. Дзятлава быў пабудаваны ў 1508 годзе заснавальнікам г.Дзятлава князем Канстанцінам Астрожскім. Падчас аднаго з пажараў у г. Дзятлава храм згарэў, і на яго месцы ў пачатку XVIII стагоддзя быў пабудаваны новы драўляны храм у выглядзе карабля.

У час Вялікай Айчыннай вайны, калі ў г. Дзятлава размяшчаўся ваенны шпіталь для параненых чырвонаармейцаў, прыхаджане прыносілі прадукты і на царкоўным цвінтары рыхтавалі для іх абеды.

У 1998 годзе ў храме міратачыла і пахла Галгофа.

(Храм Преображения Господня [Электронный ресурс] // Новогрудская епархия. Белорусская Православная Церковь. Московский Патриархат. – Режим доступа: http://www.eparhia.by/eparkhija/prikhody/djatlovskoe-blagochinie/djatlovo-preobrazhenskii-khram.html. – Дата доступа : 21.07.2024.)