- Гістарычны агляд:
Каля шашы Гродна — Мінск. Пабудавана ў 2007 г. з цэглы.
Вырашана ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны крыжова-купальны храм, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з закамарамі, якія прарэзаны арачнымі вокнамі-трыфорыумамі. Цэнтральны і бакавыя арачныя ўваходы вылучаны парталамі-рызалітамі пад бочкавымі пакрыццямі.
(Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед. / А. М. Кулагін. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.”ім. П. Броўкі, 2007. – C. 365.)
* * *
21 жніўня 1997 г. кіраўніком Гродзенскай епархіяй Праасвяшчэннейшым епіскапам Арцеміем быў зацверджаны праект будучага храма.
У 2001 г. епіскап Арцемій на месцы храма, які будуецца, здзейсніў чын асвячэння і закладкі памятнай граматы.
З 2002 г. пачалося будаўніцтва храма.
У 2007 г. на храм былі ўсталяваныя купалы. Праз год — крыжы.
У 2013 г. падышлі да канца ўсе працы па аздабленні.
25 кастрычніка 2014 г.архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій здзейсніў чын асвячэння скідзельскага храма ў гонар навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.
(Храм новомучеников и исповедников земли Белорусской [Электронны рэсурс] // Гродненская епархия Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата. – Рэжым доступу: https://orthos.org/khramy/kartochki-khramov/khram-novomuchenikov-i-ispovednikov-zemli-belorusskoi-v-g-skidele/. – Дата доступу : 23.06.2024.)
- Адрас
- 231761 Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, г. Скідзель, зав. Усходні д.3
- Тэлефон
- +37515 297-40-08
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Скідзельскае
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год пачатку будаўніцтва
- 2002
- Год сканчэння будаўніцтва
- 2014
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 21
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 21








2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.