Свіслач. Храм Узвіжання Крыжа Гасподняга
2016.05 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы як касцёл.

Помнік архітэктуры неарэнесансу з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-східьным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай і расчлянёным слыхавымі вокнамі. Да фасада далучана 4-ярусная (васьмярык на 3 чацверыках) шатровая званіца, з тылу — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы і 2-схільнае пакрыццё апсіды завершаны макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

Збоку ад храма пастаўлена 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца.

(Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед. / А. М. Кулагін. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.”ім. П. Броўкі, 2007. – С. 362.)