Мінск. Храм Усіх Святых
2019.09 Фота: Арабей В.
Апісанне:

Храм-Помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяр, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай

На вул. Каліноўскага, каля Усходніх могілак. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы і бетону паводле праекта архітэктара Л.Пагарэлава ў памяць аб бязвінна ўбіенных у нашай Бацькаўшчыне.

Архітэктурная стылістыка храма — сучасная стылізацыя старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Кампазіцыя храма кананічная 4-часткавая — прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда, завершаная залачонымі цыбулепадобнымі галоўкамі на цыліндрычных шыях. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўляецца 8-гранны светлавы барабан над кубападобным аб'ёмам малітоўнай залы, накрыты высокім шатром з каскадам какошнікаў у аснаванні і макаўкай у завяршэнні. Будынак узняты на высокі аркатурны подыум-гульбішча, на які вядзе працяглы лесвічны каскад.

Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.