- Гістарычны агляд:
Пабудавана ў 1999-2000 гг. з цэглы, спраектавана ў майстэрні Гроднаграмадзянпраекта.
Твор архітэктуры ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда, нізкі прытвор, бакавыя паперці. Асноўны аб’ём завершаны 5-купаллем – цыбулепадобныя купалы на цыліндрычных барабанах (цэнтральны светлавы). Ідэнтычныя фасады па цэнтры вылучаны рызалітамі, завершанымі кілепадобнымі аркамі, па баках высокія арачныя аконныя праёмы. Кілепадобнае 3-лопаснае завяршэнне мае прытвор, над дахам якога ўзведзена макаўка на цыліндрычным барабане. Вырашэнне фасадаў 2-колернае: на жоўтым фоне цаглянай муроўкі вылучаны чырвонай цэглай фрызавая частка, маленькія крыжы пад вокнамі.
(Архітэктура Беларусі : Энцыкл.давед. / Беларус.Энцыкл. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.” ім. П.Броўкі, 1993. – С. 209.)
Інфармацыя падрыхтавана: Чувак А.А.
- Адрас
- 231911 Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, г.п. Краснасельскі, вул. Заводская, 2
- Тэлефон
- +3751512-351-36
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Ваўкавыскае
- Архітэктар
- Захарава Т.Е., Бярозін Н.Г.
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 2000
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20


















2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.