- Гістарычны агляд:
28 студзеня 1992 года пад будаўніцтва адведзены зямельны ўчастак. 10 ліпеня 1993 года адбылося асвячэнне месца для будаўніцтва царквы і каменя, закладзенага ў падмурак. 14 кастрычніка 1994 года настаяцелем Арэхаўскага прыходу быў прызначаны святар Анатоль Дударчук, які 25 кастрычніка гэтага года пачаў праводзіць богаслужэнні ў будынку былой школы, абсталяванай часова пад царкву.
У 1995 годзе ўзвядзенне царквы было завершана, і ў дзень храмавага свята адбылося саборнае богаслужэнне. У 1996 годзе, напярэдадні Раства Хрыстова, у храме ўсталявалі 4-ярусны іканастас. Летам 1998 года ў храме быў распісаны купал. 12 лістапада 1998 года храм асвяціў Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі.
- Адрас
- 225922 Брэсцкая вобласць, Маларыцкі раён, аг. Арэхава, вул. Савецкая, 11А
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Маларыцкае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год пачатку будаўніцтва
- 1993
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1998
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 20
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20



2008-2026
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.



