Квасоўка. Храм праведнага Іаана Кармянскага
2020.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Пачатак будаўніцтва храма пакладзены ў 2009 годзе, калі 11 верасня пасля Бажэственнай літургіі епіскап Гродзенскі Арцемій асвяціў паклонны крыж на месцы будучага храма.

З 2009 г.па 2012 г. збіраліся неабходныя дакументы, быў выраблены архітэктурны праект, збіраліся грашовыя сродкі.

У 2012 г.да дня Святой Вялікадня была пабудавана малая капліца, для таго каб вернікі маглі збірацца на сумесную малітву. Кожную нядзелю і ў святочныя дні тут здзяйсняецца абедніца, пачатак якой — у 7 гадзін 30 хвілін.

8 лістапада 2012 г.пачалі закладку падмуркаў. Вясной 2013 г. пачалося ўзвядзенне сцен храма. Будаўніцтва вядзецца на ахвяраванні вернікаў, СВК ім. В.І. Крамко. Пры храме дзейнічае нядзельная школа, якая праводзіць заняткі ў будынку Квасоўскай СШ.

27 мая 2017 года архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій здзейсніў чын асвячэння новага храма ў гонар святога праведнага Іаана Кармянскага аг. Квасоўка Гродзенскага раёна.

(Храм праведного Иоанна Кормянского [Электронны рэсурс] // Гроденская епархия Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата. – Рэжым доступу: https://orthos.org/khramy/kartochki-khramov/khram-pravednogo-ioanna-kormyanskogo/. – Дата доступу : 07.07.2024.)