Мінск. Храм прападобнага Савы Асвячонага
Візуалізацыя: Младан Варыевіч
Апісанне:

Архітэктурна-мастацкае рашэнне царквы грунтуецца на традыцыях сербска-візантыйскага храмабудаўніцтва, а ў прыватнасці Патрыяршага храма ў г. Печ. Адметнасцю аб'екту з'яўляецца аб'яднанне трох будынкаў у агульную кампазіцыю. Гэты прыём стаў дамінуючай тэмай для новага храма. У адрозненне ад сербскага правобразу, малітоўнае памяшканне Мінскай царквы ўяўляе сабой адзіную зальную прастору, а ў сутарэннай частцы размешчаны дадатковы прыдзел, хрысцільны храм і разнастайныя прыходскія памяшканні.

Інфармацыя з сайта arvit.pro