Абухава. Храм прападобнага Серафіма Сароўскага
2020.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Пабудаваны дабрачынцам СВК Абухава і пасільным удзелам вернікаў аграгарадка Абухава. Праект індывідуальны. Архітэктар Шмыга Барыс Васільевіч (Гродна).

1 жніўня 2006 года асвячэнне паклоннага крыжа на тэрыторыі будучага будаўніцтва храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага здзейсніў благачынны Скідзельскай царкоўнай акругі святар Аляксандр Велісейчык разам з духавенствам благачыння. Духавенства і прыхаджане здзейснілі хрэсны ход па тэрыторыі аграгарадка Абухава да месца будучага будаўніцтва храма. На гэтым месцы ўсталявалі паклонны крыж і асвяцілі сам крыж і месца будаўніцтва.

У 2007-2008 гадах быў пастаўлены нулявы цыкл, у 2010-2012 гадах — пабудаваны сцены храма. У 2013-2014 гадах змантаваны дах і Купалы храма, пачата ўнутранае аздабленне.

У 2014 годзе 1 жніўня ў аграгарадку Абухава пры вялікім збегу жыхароў адбылося асвячэнне купалаў і крыжоў для новазбудаванага храма. Асвячэнне купалоў здзейсніў протаіерэй Анатоль Ненартовіч разам з духавенствам благачыння.

У 2015 годзе 26 чэрвеня правячым архірэем уладыкам Арцеміем асвечаны ніжні храм у гонар прападобнага Серафіма Сароўскага. У набажэнстве ўдзельнічала духавенства Скідзельскага благачыння.

У 2017 годзе 24 чэрвеня кіруючым архіерэем архіепіскапам Арцеміем асвечаны верхні храм у гонар прарока Іллі. У набажэнстве ўдзельнічала духавенства Скідзельскага благачыння.

Пры храме дзейнічае нядзельная школа. Некалькі разоў на год здзяйсняюцца паломніцкія паездкі.

Прыход паспяхова супрацоўнічае з Абухоўскай сярэдняй школай, з цэнтральным Домам культуры (ЦДК), з ДУА «Яслі-сад сонейка».

У 2019 годзе 16 чэрвеня над уваходам у храм звонку ўстаноўлена мазаіка з выявай прарока Іллі, якую зрабіў вядомы гродзенскі мастак Аляксандр Сільвановіч.

(Храм преподобного Серафима Саровского [Электронны рэсурс] // Гроденская епархия Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата. – Рэжым доступу: https://orthos.org/khramy/kartochki-khramov/khram-prepodobnogo-serafima-sarovskogo/. – Дата доступу : 16.06.2024.)