Беразіно. Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца
2024.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Каля шашы Мінск — Магілёў. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з сілікатнай цэглы. У аснове архітэктурнага вырашэння стылізацыя кананічнага 4-часткавага 5-купальнага храма: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца-прытвор, нізкая і кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з акруглымі рызніцамі. У пазухах крыжовага даху ўведзены высокія цыліндрычныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі, у сяродкрыжжы — цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам з лемехавым пакрыццём. Плоскасныя фасады члянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах і ліштвах. Цэнтральны ўваход у глыбокай прамавугольнай нішы, бакавыя вылучаны глыбокімі арачнымі парталамі пад 2-схільнымі пакрыццямі.

(Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед. / А. М. Кулагін. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.”ім. П. Броўкі, 2007. – C. 46.)