Кухцічы. Царква
2008.07 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў канцы 19 ст. (да 1897) з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, да якога далучана 2-ярусная чацверыковая званіца-прытвор з галоўкай над шатром і прамавугольная апсіда пад самастойным 2-схільным дахам і бакавымі рызніцамі. Двухсхільны дах асноўнага аб'ёму над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобным купалам з каваным крыжом. Прамавугольны ўваходны партал адзначаны 2-слуповым пад 2-схільнай навіссю ганкам. Вертыкальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах ( у апсідзе квадратнымі) .

   Унутры апсіда вылучана 1-ярусным блакітным іканастасам з фігурным франтонам у завяршэнні.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.