Межная Слабада. Царква ў гонар Адсячэння Главы Іаана Прадцечы
2015.10 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана на мяжы 19 — 20 ст. з дрэва з брамай-званіцай. Да 1990-х гг. не дзейнічала.

Твор народнага дойлідства. Храм прамавугольны ў плане, з 3-граннай апсідай. Вальмавы дах завершаны па цэнтры 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход праз невялікі прытвор.

Перад царквой пастаўлена 2-ярусная 4-гранная каркасная званіца з шатровым верхам. Сцены 2-га яруса прарэзаны ромбападобнымі праёмамі. Першы ярус выкананы ў выглядзе брамы. Гарызантальная шалёўка сцен аб'ядноўвае званіцу і царкву ў адзіны архітэктурны ансамбль.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.