Таргуны. Царква ў гонар Вобраза Спаса Нерукатворнага
2012.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

У 1908 г. на дадзеным месцы была пабудавана капліца на сродкі богабаязненага жыхара вёскі. У 1994 г. да яе была прыбудавана малітоўная зала. У 2010 г. было пачата будаўніцтва новага каменнага храма і ў 2011 г. скончана. Падчас будаўніцтва набажэнствы адбываліся ў старым храме, які знаходзіўся ўнутры новага, і толькі пасля сканчэння работ ён быў разабраны. (Аповяд жыхаркі вёскі, дом якой знаходзіцца побач з храмам.)

Апісанне:

Царква ў гонар Вобраза Спаса Нерукатворнага

   Пабудавана ў 19 ст. з дрэва, пашырана ў 1993 г. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя зрубы прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды; рытмічнае спалучэнне іх 2-схільных дахаў, цэнтральны з якіх завершаны 4-граннай шатровай вежачкай з крыжом. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вертыкальна ) прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчаных ліштвах. Побач з храмам у пачатку 21 ст. пастаўлена 2-ярусная каркасная шатровая званіца.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4