Вялікія Шылавічы. Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай
2005.10
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2-й палове 19 ст. з цэглы і бутавага каменю. У 1882 г. адрамантавана пасля пашкоджання маланкай. Прастольнае свята 4 лістапада. Царква – помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Асновай прасторавай кампазіцыі з’яўляецца цэнтрычны 8-гранны аб’ём, завершаны сферычным купалам на гранёным барабане. Па падоўжанай восі да асноўнага аб’ёму далучаны прамавугольныя ў плане бабінец і апсіда. Галоўны ўваход вырашаны двухкалонным порцікам. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя карнізы, ліштвы паўцыркульных акон, руст.

Аналагічна з царквой вырашана асобна размешчаная званіца: цэнтрычны двух’ярусны аб’ём са сферычным купалам.

 

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 676.