Нягневічы. Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай
2007.05
Гістарычны агляд:

 

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1795 г. з цэглы як касцёл, які ў 1861 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Побач пастаўлена мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца.

   Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным аб'ёмам з 3-граннай апсідай, над якой 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы і выходзіць на галоўны фасад вузкім трохвугольным. У яго тымпане арачнае акно-біфорыум дэкарыравана сандрыкам на дэнтыкулах. Сцены расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны пілястрамі ў прасценках.

   Малітоўную залу 2 рады 4 прафіляваных слупоў і перакінутыя праз іх аркады падзяляюць на 3 нефы. Пры ўваходзе абмежаваны прытвор, над якім на 4 слупах размешчаны хоры. Абраз 2-й палавіны 18 ст. «Святое сямейства».

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4