Парэчча. Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай
2015.03 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1901 г. з дрэва як царква-школа на месцы храма, які згарэў у 1846 г.

Прамавугольны ў плане гарызантальна выцягнуты будынак пад вальмавым дахам, у цэнтры якога надбудаваны чацвярык з цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. З боку галоўнага фасада ўзвышаецца 4-гранная шатровая званіца. Цыбулепадобная галоўка завяршае вальмавы дах прамавугольнага прыруба апсіды з бакавымі рызніцамі. Бравенчатыя сцены раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Маецца прыпісная капліца ў імя святога пакутніка немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага на могілках вёскі Рыбніца. Капліца была асвечана 16 жніўня 2014 года архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавысскім Арцеміем.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 315.