Аляхновічы. Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы
2006.06
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1990-я гг. з дрэва.

Авангардная трактоўка традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства. Вырашана адзіным працяглым зрубам, пераходзячым у 3-гранную апсіду, над якой агульны 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы. Арыгінальную авангардную трактоўку набыло 5-купалле над цэнтральнай часткай даху: традыцыйны 8-гранны шатроаы барабан акаймаваны 4 вуглавымі макаўкамі на цыліндрычных барабанах, узнятых на стаўбы. Уся канструкцыя аб'яднана папярочнымі балкамі і вуглавымі падкосамі. Неашаляваныя брусчатыя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Франтальны фасад вырашаны 4-слуповай галерэяй-гульбішчам, над вальмавым дахам якой узведзена 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, накрытая цыбулепадобным купалам з макаўкай.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.