Мікашэвічы. Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы
2005.11
Гістарычны агляд:
Пераўтворана ў канцы 20 ст. з касцёла, пабудаванага ў 1936г. з цэглы. Помнік архітэктуры эклектыкі. Вырашана прамавугольным ў плане высотным аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным на фасадзе 8-граннай шатровай званічкай з макаўкай, па цэнтры і вуглах – цыбулепадобнымі купаламі на 8-гранных барабанах. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ускладняецца прыбудовамі ніжэйшых крылаў трансепта пад 2-схільнымі дахамі з макаўкамі і апсіды пад вальмавым пакрыццём. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам, крапаваным 2-яруснай аркатурай, па восі сіметрыі адзначаны арачным перспектыўным парталам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі лучковымі і невялікімі арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 263 (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)