Барысаў. Царква ў гонар Раства Хрыстова
2017.04 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства Хрыстовага

На вул.Заслонава ў Нова-Барысаве. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.

Вырашана 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць размешчаныя па падоўжнай планіровачнай восі 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай, крыжовая ў плане малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Сяродкрыжжа вальмавых дахаў завершана цыбулепадобным купалам на 8- гранным светлавым барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Уваходная паперць накрыта ўвагнута-пукатым казырком. Будынак апярэзаны гарадковым фрызам.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.