Бездзеж. Царква ў гонар Раства Хрыстова
2015.09 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Раства Хрыстова

Каля могілак, акаймавана каванай агароджай з 3-пралётнай арачнай брамай з макаўкамі.

Пабудавана на мяжы 20-21 ст. з цэглы ў сталізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Манументальны храм вырашаны па кананічнай 4-часткавай падоўжна-восевай акмпазіцыі:  2-ярусная 4-гранная шатровая званіца-прытвор, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Са старажытнага дойлідства пазычана маляўнічае 5- купалле з лемехавымі пакрыццямі, чляненне фасадаў на тры праслы з кілепадобнымі завершамі, бочкавыя дахі, высока ўзнятыя арачныя аконныя праёмы ў перспектыўных ліштвах, зубчастыя фрызы, кілепадобныя казыркі трох 2- слуповых ганкаў, мазаічныя пано над уваходамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4