Вялікае Малешава. Царква ў гонар Раства Хрыстова
2009.05
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства Хрыстовага

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы на месцы драўлянага храма 1792 г., паўтараючы яго 4-часткавую кампазіцыю: 3-ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), трапезная, крыжападобная малітоўная зала, апсіда. Шацёр званіцы і 8-гранны светлавы барабан малітоўнай залы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Уваход адзначаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4