Лепель. Царква ў гонар Раства Хрыстова
2010.03 Фота: Друпаў А.
Гістарычны агляд:

На перакрыжаванні вуліц Данукалава і Будзёнага. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.

   Геаметрызаваную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусная шатровая званіца, 2-ярусны кубападобны аб'ём малітоўнай залы, завершаны шатром з макаўкай. Цагляныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.