Наваселле. Царква ў гонар Раства Хрыстова
2006.09
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства Хрыстовага

   Каля шашы Мінск — Гродна . Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы. Вырашана ў стылі драўлянага дойлідства Рускай Поўначы 17 ст. Цэнтрычны квадратны ў плане аб'ём узняты на высокі подыум, завершаны 8-гранным шатровым барабанам. Па баках далучаны прытворы і апсіда, завершаныя 2-яруснымі 2-схільнымі дахамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4