Скідзель. Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай
2015.09 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

26 кастрычніка 2001 г. архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў месца і заклаў першы камень у падмурак на месцы будаўніцтва храма. Будаўніцтва храма пачалося ў 2002 годзе. 25 кастрычніка 2014 года адбылося асвячэнне Царквы ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.

Апісанне:

Каля шашы Гродна — Мінск. Пабудавана ў 2007 г з цэглы.

Вырашана ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны крыжова-купальны храм, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з закамарамі, якія прарэзаны арачнымі вокнамі-трыфорыумамі. Цэнтральны і бакавыя арачныя ўваходы вылучаны парталамі-рызалітамі пад бочкавымі пакрыццямі.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.