Мінск. Царква ў гонар Уваскрашэння праведнага Лазара Чатырохдзённага
2005.08
Гістарычны агляд:

На паўночных могілках. Пабудавана ў 2001 — 2004 гг.

   Трактавана ў стылізаваных формах уладзіміра-суздальскага царкоўнага дойлідства 15 — 16 ст. Вырашана цэнтрычным 2-ярусным 4-гранным аб'ёмам, завершаным у сяродкрыжжы бочкавых 2-лопасцевых дахаў паўсферычным купалам на цыліндрычным светлавым барабане. Двухсхільны дах прамавугольнага прытвора завершаны каркаснай званіцай пад сферычнай сенню. Бакавыя ўваходы вырашаны 2-слуповымі ганкамі пад бочкавым перакрыццём. Плоскасныя фасады прарэзаны вузкімі адзінарнымі і строенымі арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.