Ваўкавыск. Царква ў гонар Уводзін у храм Прасвятой Багародзіцы
2013.08 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Грамада прыходу Святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, настаўнікаў Славенскіх у мікрараёне Паўднёвы г.Ваўкавыска была зарэгістраваная 7 мая 2010 года. 26 лістапада 2011 года Ўладыка Арцемій здзейсніў закладку капсулы і першага каменя ў падмурак будучай царквы. Увесну наступнага года над падмуркам пачалі расці сцены, а ўжо ў канцы лета над Паўднёвым мікрараёнам заззялі купалы. Работы не спыняліся ўсю зіму. 16 чэрвеня 2013г., у тыдзень 7-ы па Вялікадню, у дзень памяці святых айцоў Першага Сусветнага Сабору, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, асвяціў малы храм у гонар Уводзін у храм Прасвятой Багародзіцы прыходу Святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, настаўнікаў Славенскіх ў мікрараёне Паўднёвы г.Ваўкавыска. Царква ўзводзілася стараннямі клірыка Свята-Мікалаеўскай царквы іерэя Аляксандра Юзвы, якому было даручана будаўніцтва храма, а таксама стараннямі вернікаў, на ахвяраванні якіх вялося будаўніцтва, прадпрыемстваў і будаўнічых арганізацый раёна, папячыцеляў і фундатараў. (Інфармацыяй падзяліўся Чувак А.А.)

Апісанне:

ДАПАМОГА ХРАМУ Беларуская Праваслаўная царква, Гродзенская епархія Прыход храма Святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх р/р: 3015145114005 УНП: 500836783 у ААТ "Белзнешэканомбанк", код 226